Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2019
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2019 by Дзеяслоў; Copyright © 2019 by Васіль Гігевіч; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Гігевіч Васіль, Творчасць. Спроба аналізу; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (101) 2019; с. 31-66
Чэрвеньскай парою сярод дня ў вясковай хаце сабралася кампанія пажылых мужчын і жанчын – за пяцьдзясят. Там жа, за сталом, сядзела сівенькая настаўніца гэтых мужчын і жанчын. Рэй у застоллі вёў Саша. Як мы яго некалі называлі, Саша-артыст. Ад прыроды высокі, прыгожы, на ўроках ён гучна і пафасна чытаў вершы, хораша спяваў. Мы прарочылі Сашу артыстычную будучыню. Артыстам Саша не стаў. Шкада. Калі па тэлевізары ці на канцэртах назіраю, як маскоўскі артыстычны бамонд ледзьве не з пялёнак гадуе прафесійных зорак і зорачак, успамінаю лёс Сашы. Нашы бацькі былі калгаснікі, пасля вайны артыстычныя бамонды ім не сніліся, калі што і снілася, то – нядоімка, работа, каровы, свінні. Ды і тэлевізара тады не было. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org