Чаропка Вітаўт, Радасць руху

Радасць руху

Апавяданне

Чаропка Вітаўт

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2019 by Дзеяслоў; Copyright © 2019 by Вітаўт Чаропка; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Чаропка Вітаўт, Радасць руху. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (101) 2019; с. 17-20

Некалькі гадоў ён праляжаў паралізаваны пасля інсуль­ту ў ложку і, каб не догляд жонкі, так бы і не падняўся на ногі. А падняўшыся, пачаў выходзіць з кійком з дому, з цяжкасцю спускаўся па прыступках і сядаў на лаву каля пад’езда. У яго не слухалася правая нага, якую ён цягнуў па зямлі, ледзь варушылася правая рука, і ён прыпальваў цыгарэту з чужой дапамогай. Але не адчайваўся, хацеў быць з людзьмі і пасылаў ганцоў у краму па віно. Сам трохі пакаштуе і шчодра частуе ўсіх, хто прагнуў прамачыць горла. За гэта яго і любілі. Заўсёды вакол яго збіралася шумлівая хеўра і гучалі п’яныя галасы. Сяргей сядзеў і шчасліва ўсміхаўся, толькі зрэдку ўстаўляў некалькі слоў у агульны гармідар. Ён адчуваў сябе паўнацэнным чалавекам, якога паважалі і прызнавалі сябрам гэтай шумлівай п’янай хеўры. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле