Рублеўскі Сяргей, Я, мама і смерць у калідоры

Я, мама і смерць у калідоры

Апавяданне

Рублеўскі Сяргей

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2019 by Дзеяслоў; Copyright © 2019 by Сяргей Рублеўскі; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Рублеўскі Сяргей, Я, мама і смерць у калідоры. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 3 (100) 2019; с. 120-125

Мы спім утраіх – я, мама і смерць у калідоры. Аніяк не скажаш «у вітальні», бо хто з людзей надумае яе прывеціць… Дык у калідоры. Не ведаю, як і калі смерць праціснулася ў наша жытло. Можа, у фортку пратачылася… Чуў жа аднойчы скрозь сон грукат, нібы хто вядро буракоў высыпаў на падлогу, мусіць, звалілася і так загрукацела косткамі… А можа, і не праз фортку ўлезла, можа, дзверы за сабой не прычыніў, калі выносіў смецце, вось яна і шмыгнула, як мыша… Але што зробіш, не асмелішся ж выганяць прэч гэтую хімічна-мінеральную істоту, калі тваёй маме за дзевяноста. Дык і змірыўся з ёю, як з неўтаймоўнай хадой часу, і падаслаў на падлозе пад бок непажаданай прыхаджанкі гумавы кілімчык. Смерць ніколі не спіць, а паляжаць на баку ёй усё адно на чым. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле