Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2019
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2019 by Дзеяслоў; Copyright © 2019 by Зараслава Камінская; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Камінская Зараслава, Святочнае. Абразкі; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (98) 2019; с. 33-37
Прачынаешся цёмным ранкам і бачыш за вакном ззянне, якога не было восенню. Значыць, ноччу выпаў снег. Бязгучна лёг паўсюль, не прамінуў ніводзін шлях, ніводзін дах, нібыта пыл. І горад цяпер – як пакой, куды даўно не заходзілі. Падзьмеш – уздымеш пыл. Правядзеш пальцам – пакінеш след. Чый гэта пакой? Не памятаем. Навошта ён? Пачакайце, развіднее, і мы ўспомнім, абавязкова ўспомнім. А пакуль так добра глядзець на нічыйны пакой, куды даўно не заходзілі, і таму забыліся, які ён прыгожы. Казачны. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org