Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2018 by Дзеяслоў; Copyright © 2018 by Сяргей Рублеўскі; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Рублеўскі Сяргей,Тузік-Гузік. Аповед пра сабачку, унукаў і іх шчаслівага дзядулю; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (97) 2018; с. 83-94
Невядома чаму, але Уладзіслаўка з нядаўняга часу пачала звяртацца да свайго дзеда як да хлопчыка – па імені Сяргейка. Звычайна ўнукі звяртаюцца да дзядоў паважна, вымаўляючы поўнае імя, напрыклад, дзед Іван або дзед Мікіта, а не змяншальнае – Іванька, Мікітка… А тут – Сяргейка замест Сяргея… Не дзед, а хлопчык, з якім можна гуляць як з роўняй… Хоць і прыемна, але ж нязвыкла. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org