Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2018 by Дзеяслоў; Copyright © 2018 by Вітаўт Чаропка; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Чаропка Вітаўт, Гэты свет не для мяне… З нізкі “Запасная кніжыца жыцця” – 2003–2017 гг.; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (95) 2018; с. 135-148
У вечназялёным раі, у светлым пакоі сабраліся госці невядома на якое свята. Не пазнаю я іх, хто яны такія. За сівымі бародамі мужчынаў хаваюцца іх гады, а барозны зморшчынаў аплялі твары жанчын. Чаму і навошта яны тут? Ажно бачу сваіх дзядулю і бабулю. Можа, госці сабраліся адзначыць стагоддзе іх вяселля? Толькі пустуе другі стол – чакае гасцей. То, пэўна, спазняецца моладзь: каго затрымаў зямны клопат, хто не нацешыцца зямнымі асалодамі, хто не пражыў наканаванага, хто не дабярэцца да нябёсаў, хто ў чысцілішчы ачышчае душу, а хто проста не спяшаецца. Вось адзін я прыпёрся раней за ўсіх маладых, і цяпер мяне чакае такая самота са старымі. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org