Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2018 by Дзеяслоў; Copyright © 2018 by Уладзімір Сцяпан; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Сцяпан Уладзімір, Букет. Мініяцюры; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (95) 2018; с. 46-67
У 1970 годзе я вучыўся ў пятым класе і быў упэўнены, што жыць у Савецкім Саюзе лепш чым дзе. І нават у шостым яшчэ верыў, але веры той крыху паменела. Была ў тыя школьныя гады мода сярод гэпэшных дзяцей перапісвацца з аднагодкамі з іншых краін. Дзе мы бралі адрасы, як знаёміліся – не памятаю. Я перапісваўся з дзяўчынкай з польскага партовага горада Гдыня. Мой сябар – з дзяўчынкай з Чэхаславакіі. Фоткі з замежжа прыходзілі ў дзіўных канвертах, адказы ляцелі ў яркіх канвертах “АВІА” па сем капеек за адзін. Старэйшая сястра маёй аднакласніцы Томкі Шаўцовай – Любка перапісвалася з дзяўчынкай з ГДР. І вось за месяц да зімовых вакацый стала вядома, што тая нямецкая дзяўчына прыязджае да сястры маёй аднакласніцы на дзесяць дзён. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Сцяпан Уладзімір
Каталёг: Kamunikat.org