Брава Алена, Дзень забітых птушак

Дзень забітых птушак

Фрагмент з рамана “Садомская яблыня”

Брава Алена

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2018

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2018 by Дзеяслоў; Copyright © 2018 by Алена Брава; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Брава Алена, Дзень забітых птушак. Фрагмент з рамана “Садомская яблыня”; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (95) 2018; с. 5-28

«Няўжо ты кінула пісаць, Інга?» – акругляючы вочы, пыталася старая выкладчыца літаратуры. Якая адбыла ў свой гістарычны рай і вось наведала пекла турысткай, – магчыма, каб вастрэй адчуць кантраст паміж новай радзімай і мінулым ізгойствам. Што ж, лепшага месца для аскетычнай экскурсіі (медыцынская страхоўка, віза, пашпарт!), чым барак, дзе я пасялілася з сынам, ва ўсім гарадку не знайшлося б. Халупа мясцілася побач з міліцыяй і мела панадворак – упрыгажэннем яго былі лужынкі памыяў, якія ніколі не высыхалі; у мінімалістычны антураж утаропліваліся юныя стварэнні, пакідаючы аддзяленне з навюткімі пашпартамі ды ванільнымі надзеямі. Зрэшты, ванільныя надзеі па сваёй прыродзе такія, што да іх не прыстае ніякі пабочны пах. Хто-хто, а я дык ведаю. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Брава Алена

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле