Рублеўскі Сяргей, Возны

Возны

Апавяданне

Рублеўскі Сяргей

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2018

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2018 by Дзеяслоў; Copyright © 2018 by Сяргей Рублеўскі; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Рублеўскі Сяргей, Возны. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (93) 2018; с. 13-23

Напрыканцы жніўня возны Віцебскага земскага суда Фёдар Альфяровіч трусіў на сваім кані па вузкай пясча­най дарозе, якая вілася сярод хмызоў уздоўж добра абмялелай гэтым летам Касплі. Учора ён атрымаў загад суддзі з’ездзіць ва ўрочышча Масілоўшчына ды наведаць Матыса Кізіка і Ганну Камар, паміж якімі колькі тыдняў таму ўсчаліся жорсткія звадкі і нават адбылася бойка паміж іх дваровымі людзьмі. Ганна падала на невыноснага суседа позву ў суд, а праз тыдзень у адказ гэта ж зрабіў і Матыс, і суддзя Багдан Гурскі, які добра ведаў жанчыну праз яе мужа, вырашыў даручыць вознаму папярэдне вывучыць справу на месцы, а калі патрапіць, дык і прымірыць незгаворлівых суседзяў. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле