Спрынчан Аксана, Разынкавая муроўка

Разынкавая муроўка

Апавяданне

Спрынчан Аксана

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2017

Kategoria: Literatura piękna

Copyright © 2017 by Дзеяслоў; Copyright © 2017 by Аксана Спрынчан; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Спрынчан Аксана, Разынкавая муроўка. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (89) 2017, с. 123-135; 3 (94) 2018, c. 125-141

Мне невядомае ягонае імя. Яму нязнанае маё. Я ведаю: ён Беларус. Ён ведае: я Беларуска. Мы сустрэліся тады, калі зазвычай і сустракаюцца беларусы. Сустракаюцца, бо вандруюць. Я вандравала з сям’ёю, а Беларус быў з сям’ёю дома. Спыніліся зірнуць на каня. “А скуль?” “З …” “Яблыкаў ураджай, вазьмеце”. Бярэм. “Во яйка, толькі з-пад куркі”. “Дзякуй, вандруем”. Пакет прысмакаў дачцэ, няможна адмовіцца. Пакуль жонка іх збірае, гаспадар сядае і гладзіць ката, на пяшчоту бягуць дзве коткі. Мы не запытваемся пра імёны. І таму не кажу дачцэ: “Бачыш, які добры дзядзька Янка ці дзядзька Якуб!” Затое зноўку маю гонар паўтарыць: “Бачыш, якія добрыя беларусы!”. (фрагмент)

Autorzy białoruscy: Спрынчан Аксана

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь твор у адным файле