Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2017
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2017 by Дзеяслоў; Copyright © 2017 by Анатоль Бутэвіч; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Бутэвіч Анатоль, “Не трэба мне бераг турэцкі...”, або Хутар не вёска, а журавы не салаўі. Рэфлексія хутарской настальгіі, Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 3 (88) 2017; с. 12-53
Стаяла сярэдзіна восені. Цёплай і надзіва вабнай. Такой ласкавай асенняй пары Янак не помніць даўно. Таму і на дачы сваёй паспеў усё парабіць і ўпарадкаваць, а цяпер толькі забаўляўся, як казала ягоная Янка, купаўся ў прыродзе і непаўторна прыемным наваколлі. Бойкі на язык, Янак не бліскаў на яе вачыма і не браў да вушэй жончыны словы. Проста працягваў свае “дзіўна назіральныя справы – бібікі біць” – так падначвала Янка, калі ёй патрабавалася падмога, а Янак не стамляўся лашчыць вочы ў далёка-глыбокім блакіце. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Бутэвіч Анатоль
Каталёг: Kamunikat.org