Міхно Уладзімір, УКантакце

УКантакце

Апавяданне

Міхно Уладзімір

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2017

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2017 by Дзеяслоў; Copyright © 2017 by Уладзімір Міхно; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Міхно Уладзімір, УКантакце. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (87) 2017; с. 147-165

Я – чараўнік. Вось запалю ў печы, буду глядзець на Агонь і з ім размаўляць. Ха-ха! Я буду размаўляць з Агнём. Не верыце? Ваша справа. Мы будзем не проста размаўляць, мы будзем тварыць з ім жыццё, валадарыць лёсамі. А лёс непрадказальны, і куды ён паверне, не ведаем пакуль ні я, ні мой сябра. Такая вось цікавая ў нас гульня. Шкада, у мяне сапсаваўся фоцік, я папрасіў бы свайго сябра Агня зрабіць сэлфі і выклаў бы яго ў Instagram. Шкада, у мяне няма сёмага айфона ці хаця б iPhone 6 and 6 Plus. Я зрабіў бы відэа і змясціў бы яго ў YouTube. Кравец без ботаў. У старых чараўнікоў не бывае новых айфонаў. А мой дагістарычны LG Recording, на якім размаўлялі, мабыць, яшчэ дыназаўры ў эпоху ранняга палеаліту, умее толькі папярэдзіць будзільнікам, каб гаспадар не заснуў ля Агню і не забыўся закласці комін, калі дагарыць у печы. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле