Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2017
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2017 by Дзеяслоў; Copyright © 2017 by Павел Ляхновіч, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Ляхновіч Павел, Прыпяць цячэ... Апавяданьне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (86) 2017; с. 103-124
Засмягла зямля. Пасля бясснежнай зімы і лета выдалася спякотным. Абмялелі рэкі. Нават Прыпяць шмат дзе можна было перайсці пехатою, толькі закасаць калошы. І вада ў ёй усё лета цякла мутная, жоўта-зялёная. Хадзілі пагалоскі, што ваду забруджваюць на другім баку мяжы ўкраінцы, там віравала “бурштынавая ліхаманка”. Ваду, маўляў, для вымывання бурштыну качаюць з рэк. Падводнік не верыў чуткам. “Прыпяць перад перасячэннем мяжы праходзіць праз возера Нобель, – думаў ён. – Гэта велізарны адстойнік, вада ў ім павінна ачышчацца. Не, відаць ад гарачыні папросту распладзіліся мікраводарасці”. Падводнік ад пачатку рыбалоўнага сезона ездзіў на падводнае паляванне разоў дваццаць і вяртаўся кожны раз без здабычы. Што можна ўпаляваць пры амаль нулявой бачнасці? (фрагмент)
Беларускія аўтары: Ляхновіч Павел
Каталёг: Kamunikat.org