Казько Віктар, Дзверы замкнутыя, ключ у вечнасці

Дзверы замкнутыя, ключ у вечнасці

З нізкі апавяданняў «На кручку»

Казько Віктар

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2017

Катэгорыя: Культура

Copyright © 2017 by Дзеяслоў; Copyright © 2017 by Казько Віктар, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Казько Віктар, Дзверы замкнутыя, ключ у вечнасці. Нізка апавяданняў «На кручку»; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (86) 2017; с. 73-85

Світанкі былі асмужана сцішаныя, але зацята жорсткія. Так паранена-крывава глядзела сонца з прыземленых даляглядаў на не ацепленыя яшчэ халодныя людскія котлішчы. І міжволі пасля ночы першы позірк быў на зямлю, сабе пад ногі. А ці няма шэрані, снегава-лядовых слядоў на траве. Пакуль не было. Зямля сачыла нязбытым яшчэ летам, назапашаным на ўсю восень цяплом. А ўсё роўна міжволі даводзілася пацепвацца, скаланацца. Не ад холаду – ад прадчування яго. І яшчэ ад нечага, няўлоўнага і пагрозлівага, што кожны раз абуджаецца перад зменай пары года. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Казько Віктар

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле