Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2009 by Віктар Казько; Copyright © 2009 by ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Казько Віктар, Дзікае паляванне ліхалецця: эсэ, публіцыстыка. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 360 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 2).
Некалькі гадоў назад на адных прадстаўнічых пасядзелках, выступаючы, я сказаў, што ніколі не пісаў для чытача. Пачынаў — чытача ў мяне не было. Быў я немаўля, якое вучыцца хадзіць. Вучыцца хадзіць не таму, што хочацца бацькам, хочацца некага ўсцешыць і парадаваць. Не, надыходзіць час, і малы чалавечак становіцца на ногі, спрабуе свае ногі таму, што яны ў яго ёсць і наканавана ім хадзіць. Вось так і я, сеў, пачаў пісаць, таму што ведаў літары, зведаў захапленне пісаным, друкаваным словам. Закарцела напісаць нешта і самому. I зусім не ў прадбачанні такога ж, як я, чытача. Мне проста хацелася пісаць і падабалася пісаць. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Казько Віктар
Каталёг: Kamunikat.org