Дранько-Майсюк Леанід, Хлопчык і яго бацькі

Хлопчык і яго бацькі

Апавяданьне

Дранько-Майсюк Леанід

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2005

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2005 by Дзеяслоў; Copyright © 2005 by Леанід Дранько-Майсюк; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Дранько-Майсюк Леанід, Хлопчык і яго бацькі. Апавяданьне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (19) 2005; с. 5-13

Сонца яшчэ ня ўстала, а Бацька, не пасьнедаўшы, ужо курыць. Хлопчыку (як ні хаваецца ён, як ні затульваецца ў коўдру) робіцца млосна – даймае дым. Маці тады незадаволена ўздыхае: — Ну, годзе табе ўжо пэхкаць! Дыхаць жа няма чым, і фіранкі ўсе парудзелі... — Фіранкі парудзелі, кажаш... Я ўжо кідаю, хіба ня бачыш? Недакуранае ляціць у парог. Бацька хоча вады, два разы шкрабае ў парожнім вядры. — Зноў няма! – з прыкрасьцю бразгае квартаю. — Я ж прыносіла ўчора... — Прыносіла, кажаш... — А-а-а... Каб на яго... Гэта я выліла ў нару... Пацукі апоўначы на кухні зноў заварушыліся... Думала заліць... (фрагмент)

Беларускія аўтары: Дранько-Майсюк Леанід

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле