Рублеўская Людміла, Скокі сьмерці

Скокі сьмерці

Гатычны раман

Рублеўская Людміла

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2005

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2005 by Дзеяслоў; Copyright © 2005 by Людміла Рублеўская; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Рублеўская Людміла, Скокі сьмерці. Гатычны раман; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 18/2005, с. 17-74, 19/2005, с. 19-71

Яны круціліся ў вар’яцкім карагодзе вакол ратушы ўжо дзясятую гадзіну. Неба зрабілася чырвоным, як распаленае жалеза. Цяжкі дым вогнішчаў, якімі адпалохвалі пошасьць, слаўся па бруку, нібыта душы, што дарэмна праглі перад сьмерцю апошняга прычасьця, не хацелі пакідаць зямлю... — Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!.. Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!.. Выкрыкі былі ўжо мала падобныя да чалавечых. Анэта адчувала, што з яе надарваных грудзей выходзіць толькі хрыплы сьвіст. У моманты прасьвятленьня ўсьведамлялася, якія халодныя рукі ў тых, хто побач: справа – худы і сьветлы, як трысьнёг, мніх-мінарыт, у бурым плашчы са сьпічастым каптуром; зьлева – сівагаловы мечнік Лаўрын, у якога нядаўна памерла ўся сям’я… І ў таго, і ў другога далоні – як ільдзяныя абцугі. Нібыта цябе трымае сама сьмерць… А хіба ня так? Нехта паспрабаў вырваць Анэту з людскога кола… (фрагмент)

Беларускія аўтары: Рублеўская Людміла

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле