Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2004
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2004 by Дзеяслоў; Copyright © 2004 by Югася Каляда; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Каляда Югася, Замалёўкі з вясковага жыцьця. Навэла; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 13/2004; с. 58-79
Ёў! Я еду ў вёску! Шлях да вёскі цяжкі ды складаны. Каб яго адолець, трэба прыкласьці багата намаганьняў. Па-першае, трэба на гэта наважыцца. Падняцца з канапы – гэта ўлетку, калі няма пільнае патрэбы адрывацца ад канапы з тэлевізарам ані сёньня, ані заўтра, ані праз тыдзень – дык вось, падхапіцца з канапы, папрасаваць спадніцу... а мо’, ня трэба – для сельскае мясцовасьці?.. Зрабіць нешта прыстойнае з тварам ды валасамі, пакласьці ў торбу зубную шчотку, перакрыць газ, ссунуць фіранкі, замкнуць кватэру, выклікаць ліфт, вярнуцца па парасон! Выйсьці нарэшце з пад’езду, набыць у шапіку цыгарэты ды рушыць на аўтобусны прыпынак. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org