Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2004
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2004 by Дзеяслоў; Copyright © 2004 by Васіль Зуёнак; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Зуёнак Васіль, На парукі. Элегія; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 13/2004; с. 46-54
Сабраліся мужчыны пакурыць. А Мірон ня п’е, але і ён сабраўся таксама, — прыйшоў, значыць. Гэтак у яго заўсёды: дзе зьбяруцца, там і ён. А ня п’е. Плёткі, кажа, паслухаць хочацца... Ну, хочацца дык хочацца, — гэта ж ня выпіць на дармаўшчыну, «на халяву», прасьцей кажучы... Сядзі сабе, слухай, — не шкада. Прывыклі ўжо мужчыны – і ня дзівяцца. Толькі пасьміхаюцца іншы раз – гэта ўжо як глынуць патрохі. Асабліва Пашка Блізьнюк, ён жа «пастух з “Соняй”», вылузваецца. Як далі яму гэтую самую «Соню», радзіва такое японскае, каб не сумаваў ля статку, дык розуму Пашка за доўгія летнія дні набраўся па самыя вушы – наслухаўся. А пасьля яшчэ і ў раённай газетцы напісалі, быццам сьпецыяльна для ўзборскай гісторыі: каб застаўся ў ёй не адно Пашка Блізьнюк, але і «пастух з “Соняй”». (фрагмент)
Беларускія аўтары: Зуёнак Васіль
Каталёг: Kamunikat.org