Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2003
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2003 by Дзеяслоў; Copyright © 2003 by Югася Каляда; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Каляда Югася, Добрай раніцы, планета. Навэла; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 7/2003; с. 1-18
Дваццаць восьмага чэрвеня, ноч з пятніцы на суботу. Не падабаецца мне сёлетняе лета. Мабыць, гэта дзіцячыя прымхі: лічыць, што лета - заўжды: а) адпачынак; б) сьпёка. Ні таго, ні другога. Канец чэрвеня а я ўсё яшчэ апранаюся як капуста: майка, швэдар, куртка... Яшчэ й хустка на шыю. I парасон. Нашто было цягнуць у Менск поўную торбу сукенак? Усяго толькі пару разоў выйшла з голымі нагамі, і тое сьсінела, пакуль чакала трамваю. Божа, я ўжо маўчу пра адпачынак які адпачынак падчас сесіі? Адныя нервы й барталамееўскія ночы натуральна, усё вучыцца ў ноч перад іспытам. Так і скончыўся чэрвень, а ў ліпені мне зноў на працу... Суцэльны жах. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org