Міхно Уладзімір, Сівая студня

Сівая студня

Аповед-быль

Міхно Уладзімір

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2003 by Уладзімір Міхно, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Гіль Мікола, Быў у мяне магнат. Аповед-згадка; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 8/2003; с. 89-119

Абмялела студня. Ці думала, ці гадала яна, што проці вясны, пад самае сакавіцкае разводдзе, застанецца без вады? Пякельнае, анамальнае лета выцягнула з зямлі апошнія сокі. Дзіва што! Чатыры месяцы, ці не з красавіка і аж да кароткага восеньскага адхланьня, стаяла летась Пятроўка: смаліла, пякло, сушыла. Зямелька, чыё спруцянелае цела спрэс пакрылася апёкамі ды выжарынамі, парэпалася, закажанела, роспачна каўтала кожную вадзяную кропельку, кожнай выпадковай дажджынцы ці расінцы была радая, як Божаму падарунку. Ды якія там дажджы! Так – боскія сьлёзы... Разы са два за ўсё лета зьлітавалася было неба над пакутніцай-зямлёю і над людзьмі. Ня ведала зямля, за што, за якія грахі па­слаў ёй Бог гэткае нялюдскае пакараньне. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Аповед-быль «Сівая студня»