Рублеўская Людміла, Шклянка цемры з прысмакам крыві

Шклянка цемры з прысмакам крыві

Апавяданне

Рублеўская Людміла

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2013 by Людміла Рублеўская, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Рублеўская Людміла, Ночы на Плябанскіх млынах. Раман, аповесць, апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 256 с.

Хто сказаў, што ноч — сляпая? У яе — тысячы вачэй. І ўсе бязлітасныя, быццам прыцэл нагана. Можа, так проста здавалася ад таго, што ў горадзе панавала чорная восень, якая бессаромна скінула з сябе апошні сентыментальна залаты лісток, што пад вокнамі туляўся позні вечар, калі сумленныя тубыльцы нават гарбату ўжо выпілі, а халодны дождж біў, біў, біў нябачнымі ў цемры бізунамі паўмёртвую зямлю ў ганебных гнілых лахманах травы і лістоты. Карацей, дасканалыя дэкарацыі для гатычнага рамана... (фрагмент)

Беларускія аўтары: Рублеўская Людміла

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне «Шклянка цемры з прысмакам крыві»