Рублеўская Людміла, Скокі смерці

Скокі смерці

Гатычны раман

Рублеўская Людміла

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2013 by Людміла Рублеўская, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Рублеўская Людміла, Ночы на Плябанскіх млынах. Раман, аповесць, апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 256 с.

Яны круціліся ў вар’яцкім карагодзе вакол ратушы ўжо дзясятую гадзіну. Неба зрабілася чырвоным, як распаленае жалеза. Цяжкі дым вогнішчаў, якімі адпалохвалі пошасць, слаўся па бруку, нібыта душы, што дарэмна праглі перад смерцю апошняга прычасця, не хацелі пакідаць зямлю... — Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!.. Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!.. Выкрыкі былі ўжо мала падобныя да чалавечых. Анэта адчувала, што з яе надарваных грудзей выходзіць толькі хрыплы свіст. У моманты прасвятлення ўсведамлялася, якія халодныя рукі ў тых, хто побач: справа — худы і светлы, як трыснёг, мніх-мінарыт, у бурым плашчы са спічастым каптуром; злева — сівагаловы мечнік Лаўрын, у якога нядаўна памерла ўся сям’я... І ў таго, і ў другога далоні — як ільдзяныя абцугі. Нібыта цябе трымае сама смерць... А хіба не так? Нехта паспрабаў вырваць Анэту з людскога кола... (фрагмент)

Беларускія аўтары: Рублеўская Людміла

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле