Дата выхаду: 2021
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2003 by Леанід Дранько-Майсюк, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Дранько-Майсюк Леанід, Аўдолька і Міхалка. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 8/2003; с. 79-82
Аўдольцы, калі была малая, бацькі казалі: — Як зьясі цьвілы хлеб, лёгка паплывеш... Як зьясі з прыгаркаю, лёгка пабяжыш... А як зьясі чорствы, то будзеш доўга жыць!.. Казалі ж так, каб гэта не выкідвала аніякі хлеб. Яна й не выкідвала, а калі хлеб ужо надта быў цьвілы, прыгарэлы ці зусім сухі, што ня ўгрызьці, — крышыла і карміла курэй. Курэй праз усё сваё жыцьцё вельмі любіла і ўсё яшчэ любіць... Дык вось, навучылі Аўдольку шанаваць хлеб, а яшчэ хатняй прымаўцы: “Сонца за гару – пану насяру...” (фрагмент)
Беларускія аўтары: Дранько-Майсюк Леанід
Каталёг: Kamunikat.org