Рублеўская Людміла, Сутарэнні Ромула

Сутарэнні Ромула

Раман

Рублеўская Людміла

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2012 by Людміла Рублеўская, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Людміла Рублеўская, Сутарэнні Ромула. Раманы, — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 520 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка», вып. 26).

Ён ведаў, што іншай працы ў яго ўжо ніколі не будзе. Занадта шмат бачыў і чуў за апошнія гады. Такі, як ён, можа толькі падзяліць лёс тых, каго лячыў у турэмнай бальніцы. «Лячыў»… Звычайныя словы ў ягоным цяперашнім жыцці набывалі новы злавесны сэнс. Нібыта пачварна скажаліся абрысы прадметаў, якія ўпалі ў брудную цвілую лужыну: што там паблісквае на дне — лыжка? Скальпель? Абцугі? Паламаныя акуляры? Лекар пацяжэлай рукой прысунуў да сябе жалезны кубак — той шоргнуў па сталешніцы, як гераічны пратэз інваліда грамадзянскай вайны аб брукаванку. Та-ак, гэта табе не бардо ў крышталёвым келіху рэстарана менскага гатэля «Еўропа» ды пад гранне венскага дамскага аркестра… Зрэшты, ён тады быў зусім юны, і даваенна-рэвалюцыйныя ўспаміны расплываюцца ў памяці вясёлкавым туманам. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Рублеўская Людміла

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле