Дата выхаду: 2021
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2003 by Людміла Рублеўская, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Людміла Рублеўская, Сэрца мармуровага анёла. Аповесці, апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003 (Бібліятэка прыгод і фантастыкі).
Парцэлянавыя пастух і пастушка прайшліся ў танцы пад пяшчотную мелодыйку «Ах, мой мілы Аўгусцін!», і бялюткія парцэлянавыя ж галубкі над імі далікатна сутыкнуліся ружовымі дзюбкамі. Гадзіннік прабіў дзевяць вечара. Панна Дануся, пекная выпускніца Марыінскай жаночай гімназіі горада М*, закінула ў сакаўны раток чарговую порцыю разынак. Ах, як сумна... Татуся і мамуся сышлі ў госці, на дварэ сеецца дробны кастрычніцкі дождж, занудлівы, як настаўнік лаціны, і няма як развеяцца беднай паненцы, бо прыстойная заручоная дзяўчына не мусіць цягацца па сцямнелым мястэчку ў пошуках прыгод... Адно суцяшае — заўтра Дануся будзе спяваць у хоры Апякунства аматараў цвярозасці, а пасля — танцы! Дабрачынны кірмаш, і шляхетны Генусь з акцызнага банка падносіць вазачку з цукеркамі... (фрагмент)
Беларускія аўтары: Рублеўская Людміла
Каталёг: Kamunikat.org