Publication Date: 2021
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2003 by Людміла Рублеўская, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Людміла Рублеўская, Сэрца мармуровага анёла. Аповесці, апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003 (Бібліятэка прыгод і фантастыкі).
Перасыпаю хвіліны з далані на даланю. Яны блішчаць і пяшчотна шаргочуць, быццам перліны. У паўпразрыстым цэнтры кожнай — вострая зрэнка вечнасці. Можа быць, гэта сапраўды толькі перліны. Сёння зноў перад замкам праязджалі гэтыя. Нешта крычалі, ці то клікалі з сабою, ці то пагражалі. Страусавыя пёры ківаліся на іх капелюшах бела-ружовымі аблачынкамі, а на скураных пальчатках здалёк паблісквалі жалезныя заклёпкі. Я ніколі не звяртаю ўвагі на тых, хто праязджае паўз парк. Гэта непрыстойна. (Адзінарог, фрагмент)
Belarusian Authors: Рублеўская Людміла
Catalog: Kamunikat.org