Рублеўская Людміла, Дабрадзейныя

Дабрадзейныя

Апавяданне

Рублеўская Людміла

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2005 by Людміла Рублеўская, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Людміла Рублеўская, Пярсцёнак апошняга імператара. Раман, Аповесць, Апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 2005.

Няма жанчыны няшчаснейшай, чым дабрадзейная. Асабліва калі табе за трыццаць, і ты ўжо ...наццаць гадоў жонка мужа, які не адрознівае Пікаса ад Маціса, і восень сёлета загасцілася, і сунуцца колы твайго лёсу па выбітай каляіне — і, можа, ніколі, ніколі не збочаць... Лілія Іванаўна, дызайнер па інтэр’ерах, стаіць на ўласнай кухні, падперазаная фартухом у буйныя гарохі, і падазрона вывучае аркуш, які дастала з прыгожага канверта з выявай залатой кветкі. Гэта запрашэнне на чарговае пасяджэнне клуба дабрадзейных жанчын «Белая лілея». Лілія Іванаўна ніколі не чула пра існаванне такога клуба... Але месца пасяджэння ўказана самае прэстыжнае — там, дзе, як вядома з газет, бываюць зоркі і куды прыходзяць высокапастаўленыя асобы. Надрукаваны і тэзісы клуба — кактэйль цытатаў з Бібліі, Агні-ёгі ды модных філосафаў. Трэба ж, які тытул — дабрадзейныя жанчыны! Самі сабе яго прысвоілі? (фрагмент)

Беларускія аўтары: Рублеўская Людміла

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле