Рублеўская Людміла, Авантуры Пранціша Вырвіча

Авантуры Пранціша Вырвіча

Пенталогія

Рублеўская Людміла

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2012-2019 by Людміла Рублеўская, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Авантуры Пранціша Вырвіча — серыя раманаў беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай, пенталогія, гістарычнае беларускае фэнтэзі. Галоўныя героі — шляхціц Пранціш Вырвіч і доктар Баўтрамей Лёднік. Падзеі рамана адбываюцца ў XVIII стагоддзі. Пранціш Вырвіч — галоўны герой. Сын шарачка Вырвіча з Падняводдзя. Загонны шляхціц, бедны і горды, і пазбаўлены магчымасці пасля навучання ў Менскім езуіцкім калегіуме працягваць адукацыю. Характар эмацыянальны і няўрымслівы. Баўтрамей Лёднік — полацкі доктар і алхімік, захоплены ідэямі Асветніцтва. Вучыўся ў Празе і Лейпцыгу.

Беларускія аўтары: Рублеўская Людміла

Каталёг: Kamunikat.org