Дзвінскі ўзгорак, 3 (128) 2021

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

3 (128) 2021

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2021-02

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2021 by Дзвінскі ўзгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Калі ўладарыць бязбожнік – народ стогне» – гэтак гаворыцца ў біблійных прыпавесцях. 56-гадовая Валянціна Крыштопенка сфатаграфавалася з гэтай цытатай на плакаце ў розных месцах пасёлку Акцябрьскі Віцебскага раёну. Міліцыянты пабачылі фотаздымкі ў «Тэлеграме» і завялі супраць жанчыны справу паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП. 11 лютага суд Віцебскага раёну прызнаў Крыштопенку вінаватай… Справу Валянціны Крыштопенкі разглядаў суддзя Міхаіл Зубеня. Паводле міліцэйскага пратаколу, 24 снежня 2020 году жанчына, аказваецца, «узяла ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні»: «стаяла з плакатам «Когда господствует нечестивый, народ стенает» у розных месцах пасёлку». На думку супрацоўнікаў МУС, гэтым самым Крыштопенка і парушыла заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Міліцыянты сцвярджалі, што відэаролік, створаны на падставе фотаздымкаў, быў размешчаны абвінавачанай у тэлеграм-канале «Віцебск 97%». Валянціна Крыштопенка сваёй віны не прызнала і заявіла, што ролік у «Тэлеграме» не размяшчала. На яе погляд, артыкул 23.34 быў ужыты да яе неправамерна. «Біблія ў Беларусі не забароненая!» – канстатавала яна на судзе.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле