Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2021-02-23
Copyright © 2021 by ООО «СНПЛЮС»
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Яго падпісалі больш за 70 экспертаў у галіне беларускай мовы і культуры. Сярод падпісантаў — лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Уладзімір Някляеў, музыкі Уладзімір Пугач, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч і іншыя паважаныя асобы. «Беларуская мова і нацыянальная культура апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы. Гэта вынік не толькі маштабнага дзяржаўнага крызісу апошніх месяцаў, але і мінулых дваццаці шасці гадоў. Пры гэтым заняпад беларускай культуры — не проста збег абставін ці нейкіх знешніх фактараў, а вынік дзяржаўнай палітыкі: палітыкі згортвання беларусізацыі, барацьбы з уласнай спадчынай і нацыянальнай памяццю, барацьбы з беларускасцю, будавання не паўнавартаснай нацыянальнай культуры незалежнай дзяржавы, а залежнай, другаснай, рэшткавай культуры. Зусім не дзіўна, што ў працаўнікоў гэтай сферы і да выбараў 09.08.2020 былі сур’ёзныя прычыны не падтрымліваць дзейную ўладу. А фальсіфікацыя, беспрэцэдэнтны гвалт у дачыненні да мірных беларусаў і беспакаранасць вінаватых сталі апошнім штуршком і не пакінулі іншага выбару беларускай інтэлігенцыі, апрача як пратэставаць. За гэта яны адчулі на сабе ўвесь спектр рэпрэсій: пагрозы, звальненні, арышты, прымус да эміграцыі, паклёп, разгон цэлых калектываў, закрыццё ўстаноў культуры.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Свободные новости плюс