Месца выхаду: Слонім
Дата выхаду: 2021-03-01
Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей
Выдавец: Copyright © 2021 by Слонімскі край
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
“Я памятаю, нібыта, гэта было ўчора, — успамінае Уршуля Радэк. — Зоська выйшла на лесвіцу перад адміністрацыйным будынкам… Яна сказала: “…Праблемы, якія прывялі да забастоўкі, узніклі не раптоўна, і з гадамі павялічваліся. …Цярпенне чалавечае скончылася, іх трэба вырашаць!”. Так Зося Барткевіч увайшла ў гісторыю. Усе баяліся выступіць адкрыта першым, і тады наперад выйшла яна. Ёй таксама было страшна, але яна перамагла страх. І натхніла іншых. Гэтая смелая жанчына нарадзілася ў нашым горадзе. Зоф’я Данута Барткевіч (дзявочае — Радзевіч) з’явілася на свет 21 студзеня (па іншых звестках — 20-га) 1932 года ў Слоніме. Яе бацька — былы польскі вайсковец Віктар Радзевіч, маці — Марыя Радзевіч (Ярмаловіч), якая ўтрымлівала гасцініцу. У верасні 1939-га бацька ваяваў, трапіў у нямецкі палон, быў перададзены бальшавікам, якія адправілі яго на 15 гадоў у лагер. Усяго тэрміну не адсядзеў — у 1948-м прыехаў у Польшчу, дзе ўжо знаходзілася сям’я. Зоф’я з маці і братам выехалі нелегальна са Слоніма ў 1944 годзе на захад і спыніліся ў Любліне. На гэтым іх пакуты не скончыліся, бо ў 1949-м польская служба бяспекі арыштавала бацьку і ён 2,5 гады адсядзеў у турме ў ПНР. Зоф’я з 1952 года жыла ў горадзе Свіднік недалёка ад Любліна.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слонімскі край