Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2021-03
Выдавец: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
Copyright © 2021 by ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
2020 год аказаўся для беларускіх медыяў найцяжэйшым за ўвесь час маніторынгу становішча ў сферы СМІ. Колькасць атакаў на журналістаў, блогераў і СМІ рэзка ўзрасла. Улады спрабавалі процідзейнічаць распаўсюду інфармацыі пра COVID-19 у краіне, а таксама пра палітычны і прававы крызіс, звязаны з прэзідэнцкімі выбарамі. Беларусь аказалася адной з нешматлікіх еўрапейскіх краінаў, у якіх не быў абвешчаны каранцін у сувязі з COVID-19, і, больш за тое, афіцыйныя асобы доўгі час наогул адмаўлялі сур’ёзнасць гэтага захворвання. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка доўгі час называў пандэмію «псіхозам» і «інфадэміяй» і заклікаў Міністэрства інфармацыі і сілавыя структуры змагацца з распаўсюдам «хайпу» на тэму каронавіруса. Міністэрства аховы здароўя не надавала журналістам і грамадству аператыўнай і дакладнай інфармацыі пра распаўсюд COVID-19 у краіне.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: СМІ ў Беларусі