Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2021
Рэдактар: Дранчук Валер
Мастацкі рэдактар: Дранчук Валер
Памеры: Экспрэс-прынт
Катэгорыя: Культура; Турыстыка
Copyright © 2021 by Валер Дранчук
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выданне прымеркавана да 70-годдзя з дня нараджэння заснавальніка серыі і выдаўца В. Дранчука.
Каляндар 2021 складзены з папярэдніх, больш як двух дзясяткаў календароў, якія пабачылі свет на працягу 2001 - 2021 гадоў. Усе яны аб’яднаныя тэмай беларускага маляўнічага свету, найперш краявіду, яго прыроднага багацця і раснастайнасці: палёў, лясоў, паветраных даляў, водных крыніц. Гэта радасць і стымул жыцця, адвечны скарб, наша біялагічная і духоўная спадчына. Падстава і час заснавання каляндарнай традыцыі гістарычна ўнікальныя - сумежжа стагоддзяў, ХХ і ХХІ-га, імкненне ўвайсці ў дзверы будучыні праз сімвалічную годную арку. А што як не прырода ёсць самай лепшай аздобай будучыні, хіба не яна найпраўдзівы гарант прывабнай і вольнай краіны! На гэты - прыродна-пазнавальны і культурны - напрамак будучых выданняў ахвотна пагадзіўся генеральны дырэктар ААТ “Мінскводбуд” Сцяпан Паўловіч. Дзякуючы яму і калектыву прадпрыемства, якое ўзяло на сябе фінансавую частку праекта, выдадзены розныя календары экалагічнага зместу. Надалей, падчас эканамічных цяжкасцяў, выжыванню праекта паспрыяла талака: наклад друкаваўся з папярэдняга попыту і адпаведнага ўнёску будучых карыстальнікаў. На замову талакі зладжаны і каляндар 2021.
Беларускія аўтары: Дранчук Валеры
Каталёг: Kamunikat.org