Астравец Сяргей, Янычарская музыка

Янычарская музыка

Апавяданне

Астравец Сяргей

Дата выхаду: 2016

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2016 by Сяргей Астравец, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Астравец Сяргей, Саргасава мора. Апавяданні, — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 280 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 81)

Дружба народаў у нас на першым месцы. Начальства ні пра што іншае думаць, бывае, не хоча. Не выйшла ў Палітбюро, у нас выйдзе. І ўсе будуць глядзець як на прыклад. Раскажу пра ўседзяржаўнае свята дружбы народаў. Статую на плошчы, ля якой мелі віраваць гапакі і лезгінкі, аздобілі стужкамі і шарыкамі, на кепку надзелі купальскі вянок, прыставіўшы пажарныя драбіны. Рыхтавалі жароўні. У паветры нібы зачыныў лунаць шашлычны пах свята. Шашлык страва ўсеагульная. Для адных са свініны, для другіх з курачкі і гэтак далей. Пад паветкамі раскладаліся і развешваліся на круках каўбасы, шынкі, кумпякі. Пагулянка абяцалася знакамітая. Начальства любіла падкрэсліваць: няхай памеры ў нас сціплыя, народаў лічба значная. І не стаіць на месцы, расце. Штогод болей. І ўсім хапае квадратных кіламетраў, панажоўшчыны, вендэты няма. Сябруюць, пушчанка на стале, гарэлка з баабаба, мацуюць дружбу. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Астравец Сяргей

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле