Дата выхаду: 2016
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2016 by Сяргей Астравец, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Астравец Сяргей, Саргасава мора. Апавяданні, — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 280 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 81)
Адзіная падзея меланхалічнай нядзелі: памылі у ваннай ката рэшткамі шампуня, прывезенага калісьці з Англіі. Мокры, ён разгублены і вельмі мілы. «Твайму мілачку спадабаўся б віскас», — фраза з пражскай рэкламы. Ах, калі ж яна была, тая Злата Прага ў тваім жыцці! Як заўжды, спадзяешся ледзьве не наступным годам зноў пабываць тамака, дзе было добра. Але гады пачынаюць чаргавацца, не паспяваеш за імі. І вось табе непатрэбныя раней візы, і рэйсаў аўтобусных менш. Галава караля нашага, з бронзы пазірае зверху, з калоны ўнутры касцёла побач з купеллю ў нагах укрыжаванага Хрыста. Ногі з чырванаватымі пацёкамі ад памады, сляды якой наслойваюцца. Гэта ў царкве, куды ты аднойчы трапіў, бацюшка непрыхільна у вочы адхвастаў жанчыну на памінальным набажэнстве: тут вам царква, а не танцы, напамадзілі сабе вусны, як нейкія гуляшчыя! У царкве жанчынкі ў хустках закручаны, вочы пакорлівыя. Як у мусульманак. Але часам дальбог успомніш аб забароне царкоўнай маляваць вусны, калі апынаешся перад распяццем з рэшткамі памады на нагах. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Астравец Сяргей
Каталёг: Kamunikat.org