Дата выхаду: 2016
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2016 by Сяргей Астравец, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Астравец Сяргей, Саргасава мора. Апавяданні, — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 280 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 81)
Вэнджаных вугроў калісьці я каштаваў. Аднойчы ў маленстве. Ніштаватыя. Але, мабыць, не нёманскія. Калі я нарадзіўся, летувісы паспелі збудаваць на рацэ Ковенскую ГЭС, і яна ўжо дала ток. Слупы з дратамі крочылі нават на хутары. Ім электрычнасць, вяршкі, нам — страты. Нованароджаныя вугры не змаглі звычайным шляхам латва трапіць дахаты, дзе гадаваліся іхнія бацькі, з Саргасава мора. Дзверы былі замураваныя. Там, дзе ніколі не было дзвярэй. Хаця ім гэта было невядома, іх вёў сюды інстынкт. Яны былі маладыя і недасведчаныя… Расчараванні беларускія і страты, і пачуццё лёгкай абражанасці: намі, як заўсёды, пакарысталіся. Нашай вадой, нашай ракою. Яе фаўнай. Але ніхто не падумаў, каб абурыцца. Нават думак такіх не паўстала. Ужо высачылі і схапілі апошніх лясных братоў. Пачалі вяртацца з-за калючага дроту паэты, якія баяліся як агню смелага вольнага слова. Што там вугры? Нават думаць аб Саргасавым моры забудзься. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Астравец Сяргей
Каталёг: Kamunikat.org