Дата выхаду: 2016
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2016 by Сяргей Астравец, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Астравец Сяргей, Саргасава мора. Апавяданні, — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 280 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 81)
Няма, знікла са сцяны кнігарні вялікая рэпрадукцыя Брэйгеля. Кнігарня. Шыкоўныя альбомы. Фламандскія майстры. Трыумфаванне біялагічнага: разяўленыя раты, шчокі ў лоі, чэравы. Мясістыя далоні ў тлушчы. Шэрагі кумпякоў, барвовыя каўбасы. Медзяныя селядцы. Гронкі рабцаў, індыкаў. Чвякаюць прожары. Рагочуць, расплюхваюць віно п’янюгі. Круглагрудыя фламандкі з глякаў падліваюць чырвонага або бурштыннага — у шклянкі, куфлі. Сонца залаціцца ў струмені. Шалёныя скокі. Распаленыя, потныя, гуллівыя, пажадлівыя. Танчаць апантана. Трасучы шарамі грудзей. Ведаеш, калі занадта вялікая галава, гэта сведчанне анамаліі. А бюст? Калі апошні памер? Ва ўсякім разе — гэта келіх з коптурам. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Астравец Сяргей
Каталёг: Kamunikat.org