Астравец Сяргей, Рэпарцёр у горадзе

Рэпарцёр у горадзе

Апавяданне

Астравец Сяргей

Дата выхаду: 2016

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2016 by Сяргей Астравец, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Астравец Сяргей, Саргасава мора. Апавяданні, — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 280 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 81)

Калі без філасофіі, чым ёсць нашае жыццё? Простая сума ўчынкаў, падзей. Колькасць авіяпералётаў, адпраўленых лістоў, прачытаных кніг і напісаных, калі такія ёсць, або — у рэшце рэшт — гадзінаў сну, ці гадзіннікаў, якія меў, плюс — колькі разоў галіўся, завязваў вузел гальштука, укідаў бюле­тэнь у выбарчую скрынку, лічба кубкаў кавы, келіхаў, кілішкаў, куфляў. Як калісьці салдатамі два гады вымяраліся колькасцю з’едзеных яек, даўжынёю складзеных разам кавалачкаў масла, прыблізнай лічбай выкарыстаных цюбікаў зубной пасты і бляшанак ваксы. Лета адымае ўвагу. Вось я! Я паўсюль! Так, яго смак цягучы, быццам з печы пахнула, водар, яго гукі, рэзкія, скажоныя… Дзе папера? Пакінь. У спякотнае надвор’е нічога не выйдзе. Бракуе іскры. Не выкрасаецца. Бездапаможнасць, якой ніхто не бачыць. Бясплённасць, аб якой ніхто не падазрае. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Астравец Сяргей

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле