Дата выхаду: 2016
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2016 by Сяргей Астравец, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Астравец Сяргей, Саргасава мора. Апавяданні, — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 280 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 81)
Апошняй ноччу гэтак галава забалела, думаў капцы. Міжволі ўзгадаеш Фрыдэша Карынці, ягонае «Падарожжа вакол майго чэрапа», як яго спаралізавалі жудасныя галаўныя болі, як павезлі ажно ў Стакгольм, як зрабілі трэпанацыю чэрапа і аперацыю на мозгу. І ён гэта чуў, і ўсё на паперы распавёў. Зрэшты, гэта зараз я пра гэта падумаў. Тады, уначы мысліў аб знаёмцы, ён таксама на жыццё ганарарамі зарабляе. Калі вярнуліся з паўднёвага мора з жонкай, дачка кажа: а ці ведаеце — з Юрам нашым ліха. Што такое? Вось інсульт здарыўся. У цяжкім стане ў шпіталі. Я прачнуўся а трэцяй гадзіне. Каля дзвюх, значыцца, паспаў, больш за паўтары. Правае паўчэрап’е суцэльна смылела, немагчыма зрабілася ляжаць. Перад ноччу трэ’ было ўзяць таблетку, не схацеў штосьці ўперад з’есці, каб не на пусты страўнік, паспадзяваўся, што пройдзе, а стала горш. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Астравец Сяргей
Каталёг: Kamunikat.org