Pater Noster, 01 (42)/2008

Pater Noster

выданьне рымска-каталіцкай парафіі сьвятога Казіміра ў Жлобіне

01 (42)/2008

Месца выхаду: Жлобін

Дата выхаду: 2008-01

Рэдактар: Карцель Алесь

Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія сьвятога Казіміра ў Жлобіне

Copyright © 2008 by Pater Noster

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Заснавальнік - кс. Леанард Акалатовіч; рэдактар - Алена Арцёменка; макетоўшчык, карэктар - Алесь Карцель. Адрас: 2472 10; Гомельская вобл., г. Жлобін, вул. Юных піянэраў, 24 . Тэл./факс: (+375233) 42-94-84. GSM: (+37529) 630-87-79. е-mail: сentrum.pn@gmail.com. Выдаецца зь ліпеня 2004 г. на беларускай мове (клясычны правапіс). Надрукавана на ксэраксе. Наклад: 299 асобнікаў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Хрыстус нарадзіўся! Глёрыя! Яшчэ гучаць у касьцёлах калядкі, стаяць стаенкі, нагадваючы нам пра цуда, якое паўтараецца што-год, аднак якога з кожным годам чакаеш усё больш і больш. Цуда гэтае - Божае Нараджэньне. Гледзячы на тое, як упрыгожаныя нашыя дамы і вуліцы гораду, на ялінку і ясьлі ў касьцёле, дзе ляжыць маленькі Езус, нібы замірае нашае сэрца. Перад прыгажосьцю, перад вечнасьцю, перад Богам. Жыцьцё нібы пачынаецца наноў: велізарныя пляны на надыходзячы год, жаданьне штосьці зьмяніць у сваім жыцьці. Сэрца напаўняецца ўпэўненасьцю, што ўсё атрымаецца, што мары зьдзейсьняцца. Не дарма гэты час завецца цудадзейным - ён насамрэч такі! Большасьць залежыць ад нас. Гэта мы не павінныя разгубіць гэты чарадзейны настрой і супакой у сэрцы, які прынёс нам маленькі Езус разам з сваім зьяўленьнем на сьвет. Мы павінныя толькі расчыніць сваё сэрца, сваю душу на Божую ласку - як расчыняем вокны для таго, каб лёгкі вясеньні вецер уляцеў у наш пакой, кружачы нам думкі і напаўняючы нас лёгкасьцю. Езус - гэта Надзея. Надзея, якая дае нам веру і ўпэўненасьць, любоў і супакой. Дзень пачынае павялічвацца, бо Езус - гэта сьвятло, якое асьвятляе наш розум, сэрца, душу.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Pater Noster

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле