Дашкевіч Алег, Настальгія па „Нашай ніве”

Настальгія па „Нашай ніве”

Дыптых

Дашкевіч Алег

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2003 by Алег Дашкевіч, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Дашкевіч Алег, Настальгія па „Нашай ніве”. Дыптых; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4/2003; с. 1-5

— О-ба-на! — Старэйшы прапаршчык выхапіў газету з рук байца Н., задаволена пасьміхнуўся, глянуў на першую старонку і зрабіў твар сур’ёзным, як у лейтэнанта. — Таварыш баец, прапаную вам слухаць мяне, і слухаць уважліва. Салдат увогуле, а баец сьпецназу Узброеных сілаў перадусім, мусіць думаць выключна пра пастаўленую камандзірам задачу... Вы дзе ёсьць? — слушна, не чакаючы адказу, працягваў прапаршчык, — вы на палігоне. На палігоне, а не ў хаце-чытальні. А гэта што? Зноў газеткі апазіцыйныя? Прапаршчык пераможна, як доказ, трымаў у сваіх шахтарскіх лапах чарговы нумар “Нашай Нівы”. Баец Н. пахмурна пазіраў на свайго камандзіра і маўчаў. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Дашкевіч Алег

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле