Дубавец Сяргей, Купала-magic

Купала-magic

Асноўны матыў тварчасьці

Дубавец Сяргей

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2003 by Сяргей Дубавец, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Дубавец Сяргей, Купала-magic. Асноўны матыў тварчасьці; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 3/2003; с. 173-184

Чалавечы вобраз Янкі Купалы не прамалёўваец­ца, не намацваецца, не паддаецца разуменьню. Ці хтосьці ведаў гэтага чалавека? Ці хтосьці яго любіў? Ці хтосьці гэтага чалавека запомніў? Які ён, Янка Купала ўцелаўлёны – грамадзянін з даведкай, па­цыент лекара, лавэлас? выпівоха? чыйсьці сябра, муж, бацька... Ніякі. Назваўшыся імем бога, Ян Луцэвіч адмовіўся ад біяграфіі, факты якой хоць нешта б значылі ў ягоным жыцьці і творчасьці, і ад чалавечага характару, рысы якога сёньня складаліся б у адно з успамінаў сучасьнікаў. Ён стаў правадніком тае духовае стыхіі, што сыходзіла аднекуль з вышыняў, з Алімпу ці з гімнаў Рыгведы. Усё матэрыяльна-прадметнае – Бяларучы, вучоба ў Піцеры, праца ў Вільні, жыцьцё ў Менску, а ўрэшце пагібель у Маскве – выглядае бездапаможна і непераканаўча побач з яснай і магутнай метафізікай ягонае паэзіі. Назваўшыся Купалам, Луцэвіч памёр. 15 траўня 1905 году ў ягонае цела грамадзяніна з даведкай усяліўся персанаж зусім іншага, незямнога жыцьця: чараўнік, маг, magic. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Дубавец Сяргей

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле