Дата выхаду: 2021
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2003 by Янка Сіпакоў, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Сіпакоў Янка, Лета 2002 году. Апавяданьне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 3/2003; с. 52-69
Пра тое здарэньне на Камсамольскім возеры ў Менску, сьведкам якога мне давялося быць, я звычайна расказваю вось гэтак. Мінулае лета было вельмі сьпякотнае, вада ў возеры — чыстая і цёплая, а таму шмат хто праседжваў на беразе цэлымі днямі, купаючыся, загараючы, а то і проста цешачыся на сонцы. Людзі адпачывалі тут аж да самай восені, не зважаючы на тое, што даўно мінуў Ільля, укінуўшы ў ваду гнільля, што ночы сталі даўжэйшымі, яны пакрысе ўжо выстуджвалі возера, але яшчэ не настолькі, каб у ім нельга было купацца нават і тым, хто прывык да зусім цёплай, нагрэтай штодзённым сьпякотным сонцам вады. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org