Конан Уладзімір, «...І відзець страшна ў путах сілу...»

«...І відзець страшна ў путах сілу...»

Эсхаталагічныя матывы ў творчасьці Янкі Купалы

Конан Уладзімір

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Мэтадычная літаратура

Copyright © 2003 by Уладзімір Конан, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Конан Уладзімір, "...І відзець страшна ў путах сілу..." Апавяданьне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2/2003; с. 98-107

Эсхаталогія (ад грэчаскага eschatos — апошні, logos — паняцьце, вучэньне) узьнікла на сумежжы міфалогіі, тэалогіі, філасофіі і, між іншым, на дакладных, заснаваных на матэматычных разьліках касмагоніі, тэрмадынаміцы, генетыцы. Савецкая атэістычная навука (па сутнасьці язычніцкая, бо баялася і па-гэтаму адмаўляла ўсё, што датычылася вечнасьці, трансцэндэнтнасьці) “перадала” яе адной рэлігіі. Паводле “Словаря иностранных слов” (1983), эсхаталогія ёсьць рэлігійнае вучэньне пра “канец сьвету”. Агульная танальнасьць савецкіх энцыклапедычных вызначэньняў гэтага паняцьця іранічная. Праўда, былі спробы пашырыць ягоны зьмест, уключыць у зьмест эсхаталогіі навуку пра завяршэньне сусьвету і жыцьця асобнага чалавека, бо са сьмерцю для яго канчаецца ягоны космас. Але тут аўтары адмяжоўваліся іроніяй ад гэтага, як ім здавалася, “рэлігійнага сьветапогляду”. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле