Дата выхаду: 2021
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2003 by Уладзімір Сьцяпан, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Сьцяпан Уладзімір, Бацька і Барсэлона. Аповесьць; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2/2003; с. 11-23
Бацьку прысьнiў аднойчы, хоць згадваю яго ледзь нi штодня. Сон быў кароткi. Тры iмгненьнi. Па-кiношнаму — адзiн ня надта доўгi план. Але ў маiх снах выява аб’ёмная, стэрэаскапiчная, i адразу бачу ўсё: i здалёк, i зблiзку, нават зьверху. Бацька быў па-моднаму, прыгожа апрануты. У жыцьцi ён так не апранаўся анiколi. Ён ня вымавiў нават слова. Стаяў i глядзеў. Так стаiць чалавек, якi ўпэўнены — побач анiкога, ён сам-на-сам. Твар, вочы такія, быццам ён у лесе, пад высокiмi соснамi, цi ў чыстым полi, дзе апроч далягляду, травы пад нагамi ды неба над галавой нiводнай жывой душы. Першае, што мяне ўразiла — модная вопратка, а другое — месца, краявiд нетутэйшы. Месца пазнаў iмгненна. Барселона, вiа Грацыя, вiтрына кнiжнай крамы. Бацька за мяжой! Такога не было, ды i быць не магло. Дзiўны сон; бязгучны, яркi... (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org