Дата выхаду: 2021
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2002 by Галіна Багданава, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Галіна Багданава, Рыгорава Зорка; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1/2002; с. 203-209
На вакне расквітнеў калючы пузан-кактус. Пэўна ж, многія з вас ведаюць — пяшчотная такая, ружовая, мякка-водарная кветка, якая трымаецца ўсяго нейкія суткі. Яна нагадвае музычны інструмент, а можа, прыслуханае да чароўных гукаў вуха. Рознае яму даводзіцца чуць у чалавечым атачэньні. Вось і вяне. У бабулі маёй, у Вялікім Боры Хойніцкім быў такі, у бацькі, тут, у Мінску, і ў мяне ў хаце таксама. I гэты, Сітніцаў — з Гомельшчыны. Дзіўная расьліна, дзіўная кветка. За нейкае ўсяго імгненьне, хві-лінку ейнае водарнае, хмельнае пяшчоты можна аддаць усё... (фрагмент)
Беларускія аўтары: Багданава Галіна
Каталёг: Kamunikat.org