Дата выхаду: 2021
Катэгорыя: Культура
Copyright © 2002 by Юры Станкевіч, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Станкевіч Юры, Ліст у Галактыку «Млечны шлях». Аповесьць; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1/2002; с. 96-135
“Запамінайце”, — казаў ён. Вучні амаль ня слухалі яго, але Настаўніка гэта непакоіла мала. “Калі хоць адзін з іх засвоіць, задасьць сабе пытаньне і зацікавіцца — дык, значыць, маё існаваньне і мая праца ня будуць марнымі”. “Запамі-найце, — казаў ён, — і вы калі-небудзь усьвядоміце прызнаньне неабавязковасьці жыцьця ў Космасе, дзе ў часе і прасторы — толькі мёртвыя аскепкі, попел і водсьветы наймагутнага фейерверку, які быў учынены невядома кім і невядома дзеля чаго пятнаццаць мільярдаў гадоў таму, і які мы называем Вялікім Выбухам. Толькі два адсоткі Сусьвету — “нашая” матэрыя, усё астатняе — цёмная існасьць. Магчыма, там зараз і вызначаецца далейшы лёс Сусьвету невядомымі нам сутнасьцямі, пра якія мы нічога ня ведаем. Увогуле, я выкладаю вам банальную на наш час навуку, але, калі хто з вас будзе прагнуць ведаў, дык даведаецца значна больш”. Настаўнік агледзеў вучняў. “Запішыце, — сказаў ён. — Зямля і восем іншых планетаў рухаюцца вакол Сонца. Мы з вамі жывем на Зямлі, трэцяй ад сьвяціла планеце. Яе насельніцтва — больш за 6 мільярдаў асобаў. Мы з вамі — з іх ліку. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org