Data wydania: 2021
Kategoria: Kultura
Copyright © 2002 by Сяргей Рублеўскі , Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Рублеўскі, Віцебскія эцюды; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1/2002; с. 88-92
Надарылася мне ў Кёльне паглядзець рэтрасьпектыўную выставу Казіміра Малевіча. Бадай, усё, што стварыў славуты мастак, ды яшчэ палотны, кераміка вучняў... Здавалася, канца ня будзе абвешаным карцінамі сьценам. А я з цікавасьцю доўжыў і доўжыў свой шлях ад аднаго твору — да другога, ад аднаго, існага ўсясьвету, да другога, рукатворнага, вядома ж, менш дасканалага. На перападах вышыняў кружылася галава. А спыніўся я, вядома ж, ля знакамітага чорнага і менш знакамітага чырвонага квадратаў. І доўга стаяў, асабліва перад “Чорным квадратам”, каб паглынуць памяцьцю ўсе ягоныя адметнасьці, усе драбніцы, якія ня менш, чым канцэпцыя, рэпрэзентуюць аўтара. (фрагмент)
Katalog: Kamunikat.org