Слонімскі край, 2 (61) 2021

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

2 (61) 2021

Месца выхаду: Слонім

Дата выхаду: 2021-02-01

Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей

Выдавец: Copyright © 2021 by Слонімскі край

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Напачатку ХХ стагоддзя ў нашым горадзе працавала Слонімскае вышэйшае пачатковае вучылішча. Пра гэта сведчыць рэдкі фотаздымак яго выпускнікоў 1915 года, які мы публікуем у гэтым нумары “СК”. У чэрвені 1912-га ў Расійскай імперыі (а Беларусь у той час уваходзіла ў яе склад) замест 3-х і 4-х класных гарадскіх вучылішчаў стварылі вышэйшыя пачатковыя вучылішчы: мужчынскія, жаночыя і змяшаныя. Адно з іх адкрылася ў нашым горадзе — мужчынскае. На навучанне прымаліся хлопчыкі ва ўзросце 10-13 гадоў — гарадскія дзеці, якія скончылі пачатковую школу. Вышэйшае пачатковае вучылішча складаліся з 4-х класаў з гадавым курсам у кожным. Выкладалі Закон Божы, рускую мову і славеснасць, арыфметыку і пачатак алгебры, геаметрыю, геаграфію, гісторыю Расіі з агульнай гісторыяй, прыродазнаўства, фізіку, маляванне і чарчэнне, а таксама фізкультуру. Навучэнцы, якія прайшлі курс першых і другіх класаў, мелі права паступаць у другі і трэці класы сярэдніх агульнаадукацыйных школ. Але для паступлення ў трэці клас патрабавалася здача экзамена па замежных і старажытных мовах, што з’яўлялася своеасаблівай перашкодай для працягу адукацыі. Выпускнікі вышэйшых пачатковых вучылішчаў звычайна паступалі ў настаўніцкія семінарыі Выпускнікі Слонімскага вышэйшага пачатковага вучылішча ці тэхнічныя вучылішчы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слонімскі край

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле